Валявая перамога айчыннага тэнісу


Жаночая тэнісная каманда нашай краіны здолела дабіцца валявой перамогі без лідаркі зборнай Вікторыі Азаранкі. У гасцях мы былі мацнейшыя за Канаду, 3:2 у матчы першага раўнду другой сусветнай групы гульняў на Кубак федэрацыі.

У першы дзень Аляксандра Сасновіч даволі ўпэўнена перамагла Франсуаз Абанду – 6:4, 2:6, 6:3. Затым Вольга Гаварцова нечакана саступіла менш дасведчанай апанентцы Аляксандрны Возняк ў двух сэтах з аднолькавымі 2:6. У наступны дзень тэнісісткі абмяняліся суперніцамі, і тут Гаварцова зноў сатупае, а Сасновіч выгульвае, а лік стаў нічыйны – 2:2. Усё вырашыла парная сустрэча, у якой Сасновіч і Гаварцова ўпэўненена разабраліся з Даброўскі / Чжаў – 6:2, 6:4. Далей мы паспрачаемся ў красавіку за выхад у элітны дывізіён, магчымыя супернікі – Румынія, Нямеччына, Італія ці Расея.