Валейбол. Беларускі перамаглі латышак, але страцілі шанец трапіць на ЧС-2018


Параз 2 чэрвеня ад Бельгіі (1: 3) не дазволіць Беларусі выйсці ў фінальную частку кваліфікацыі.

Учорашні матч у групе D апынуўся напружаны. Першыя дзве партыі з аднолькавым лікам 25: 23 папераменна выгулялі апаненткі, у трэцім сэце бельгійкі перахапілі ініцыятыву. Як ні намагаўся наш трэнерскі штаб, але ані замены, ані тайм-аўты не дапамаглі выправіць сітуацыю. Вынік – 1: 3.

Ужо сёння беларускі выйшлі на пляцоўку супраць каманды Латвіі, і не дазволілі суперніцам узяць ніводнага сэту – і перамаглі 3: 0. У турнірнай табліцы мы пакуль займаем трэці радок і страцілі шанцы, каб працягнуць барацьбу за выхад у фінальную частку.

Заўтра – сустрэча з Босніяй і Герцагавінай.