Усе маўчаць? Напішам – суіцыд. Як хаваюць забойствы ў войску


У справе, якое Следчы камітэт упэўнена называў самагубствам, цяпер ужо дзесяць падазраваных, а сам камандзір часткі, у якой праходзіў службу Аляксандр Коржыч, – звольнены. Сёння адрэагаваў і сам міністр абароны краіны.

Чыноўнік выказаў спачуванні родным Аляксандра Коржыча

Праваабаронцы нагадваюць міністру, што толькі сёлета стала вядома пра цэлы шэраг смерцяў у беларускай арміі.

Пасля гібелі Аляксандр Коржыча распавесці аб сваёй трагедыі вырашыліся таксама бацькі Андрэя Маноніна, які загінуў амаль год таму. Прычына ўсё тая ж – дзедаўшчына, падзяліліся блізкія загінулага з парталам TUT.BY.

Следчы камітэт справу закрыў

Гэтак жа магла скончыцца і гісторыя Андрэя Маноніна, бо следству спатрэбілася 10 дзён, каб заўважыць звязаныя ногі павешанага салдата і накінутую на галаву майку.

Наўрад ці справа толькі ў вайсковай частцы. Генадзь Сарокін загінуў 2-га кастрычніка падчас дзяжурства на вартаўнічай вышцы. Ён таксама скардзіўся сваякам на дзедаўшчыну і на невыносныя ўмовы службы.

Анастасія, нявестка Генадзя, прызнаецца, што звярнулася ў медыі толькі пасля таго, як пачула пра шум вакол смерці Коржыча. Але чым бы ні скончылася следства, новага жаўнера беларуская армія з гэтай сям’і не атрымае.

Мінабароны: гэта антывайсковая кампанія і дыскрэдытацыя

Але наўрад ці можа мацней упасці рэпутацыя арміі, дзе цана жыцця навабранца ў такіх частках, як Печы, паводле не толькі родных загінулага, але і тых, хто там служыў, – 15 рублёў на дзень.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum