Улады ў тупіку: нарэшце рэформы?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/t9Njb0rb9zI”][vc_column_text]Апошні рубікон беларускае гаспадаркі пройдзены. Ураду нічога не застаецца, як нарэшце прыслухацца да парадаў незалежных эканамістаў. Маюць быць рэформы. А з імі – больш незалежнасці прадпрыемстваў ды рост прыбыткаў.

Беларусь уваходзіць у новую пяцігодку з найвышэйшым узроўнем запазычанасці ў сваёй гісторыі. Таму вялікай надзеі на замежныя крэдыты няма, трэба праводзіць структурныя рэформы. Гэткаю прамоваю намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Мікалай Снапкоў адкрыў сёння ў Менску канферэнцыю пад назваю “эканоміка Беларусі – зноў перад выбарам”.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]