Улады прыдумалі новы падатак


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcXFPZDZGVFYxT28lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Электраэнергія і газ могуць падаражэць з новага году на 20 адсоткаў – за кошт таго, што на гэтыя паслугі для насельніцтва плануецца пачаць налічваць падатак на дададзеную вартасць. І гэтае ўздаражэнне не выключае іншых надбавак да жыроўкі.

Указам Аляксандра Лукашэнкі нумар 550 ад 2013 году жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі ў год могуць павялічвацца, у эквіваленце, не больш як на 5 долараў для сям’і з трох асобаў у двухпакаёвай кватэры. Апрача таго, кожны квартал аплата індэксуецца яшчэ да росту сярэдняга па краіне заробку.