Улады пасля ІП бяруцца за медыкаў?


Як вядома, Лукашэнка разбіраецца ўва ўсім: і змагаецца з карупцыяй, і кавуны збірае, і дае парады ў адукацыі. Час на медыцыну. З сёння працаваць у прыватных цэнтрах зможа толькі персанал вышэйшай і першай катэгорыяў. Тысячы іншых робяцца беспрацоўнымі ці вымушаныя шукаць працу ў дзяржаўных установах. А пад ударам не толькі адмыслоўцы, але і ўласна прыватныя цэнтры.