Улады – «ку-ку»! Беларусы распавялі пра рост коштаў


Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася да 5 адсоткаў. Найхутчэй даражэе ежа. Толькі за мінулы месяц харчовыя тавары падаражалі на 1,2%. Мы вырашылі даведацца, ці сапраўды кошты растуць гэтак імкліва, з першых вуснаў – ад тых, хто бадай кожны дзень ходзіць у крамы:

«Кожны дзень на што-небудзь расце. На прадукты, тавары першай неабходнасці. Хоць на 1-2 капейкі».

«На ўсё растуць, людзі жывуць у такім жабрацтве, што гэта мрак поўны».

«На харчы, на вопратку, на ўсё».

«Расце кошт на харчы, на паліва, па капейцы, але накапала за год».

«ЖКГ добра цягне».

«Так, растуць, у першую чаргу на спажывецкія тавары, на малочную прадукцыю адчувальна».

«Салат «Аліўе» каштаваў 5 рублёў, зараз ужо восем – розніца не 30 кап, а 3 руб. Адразу адчувальна, канешне»

«Галоўнае, умець іх траціць, гэтыя нашыя малыя грошыкі. І тады ўсё будзе добра і з коштамі. Цэны нас, канешне, хвалююць пенсіянераў».

«Ідзеш у краму і ўсё больш грошыкаў пакідаеш. На паліва растуць».

«Канешне заўважылі, ужо размовы ідуць пра чарговае падаражэнне».

Найбольш адчувальным будзе ўдар па кішэнях у перадсвяточныя дні. Але свята, гэта і час пажаданняў. Што ж беларусы хацелі б пажадаць уладам?

«Каб на такія тавары, якія агульнага карыстання не вельмі моцна падымалася, а не нешта такое эксклюзіўнае – можна».

«Каб кошты адпавядалі ўзроўню заробкаў».

«Пакуль ва ўладзе буду стаяць Куку, усё будзе, як яно ёсць, будзем сядзець у адным месцы. У мяне адно жаданне, каб ён сышоў».

«Ад нашых пажаданняў нічога не залежыць».

«Каб заробкі былі болей, а кошты меней».

«Каб пенсіянерам пабольш пенсіі былі і нашым маладым дзеткам, каб яны маглі сваіх дзетак вырасціць».

belsat.eu