Улады хочуць забіваць далей


Санкцыі адмянілі, смяротнае пакаранне застаецца. Еўразвяз надалей чакае ад Беларусі станоўчых крокаў па асноўных правах чалавека. У Менску прайшла міжнародная канферэнцыя «Смяротнае пакаранне: пераадольванне рознагалоссяў». Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі Еўразвязу і ААН заклікалі беларускія ўлады ўвесці мараторый на выключную захаду. Афіцыйны Менск пакуль не дае адназначнага адказу.