Улады хлусяць, ІП гатовыя да Плошчы


Чарговы тыдзень без паразумення на лініі ўладаў з прадпрымальнікамі. Бізнесоўцам не толькі не прапаноўваюць кампрамісу, а нават і хлусяць. Для форуму прадпрымальнікаў не здалі ў арэнду залу, спаслаўшыся на службовую сустрэчу ў памяшканні. Аднак, як выявілася, сёння ў першай палове дня зала пуставала. Форум бізнесоўцы перанеслі. Але ўсё часцей гучаць галасы ўжо не пра перамовы, а пра вулічныя пратэсты.