Ўлады хацелі знішчыць панскі маёнтак


Выставіць яго на аўкцыён іх прымусіла ўмяшанне гісторыкаў.

Зарослы парк, выбітыя вокны, першыя прыкметы паступовага разбурэння – у такім стане перабывае былы панскі драўляны маёнтак, які быў пабудаваны ў канцы XVIII–пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Кашубінцы недалёка ад Скідзеля.

Каб захаваць тое, што яшчэ засталося, Таццяна Касатая і Дзмітрый Герасюк вырашылі выкупіць сядзібу ў мясцовых уладаў і стварыць там турыстычны аб’ект, які б прыцягваў турыстаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы ды Польшчы, да мяжы з якімі лічаныя кіламетры. Сярод найбольш верагодных варыянтаў – стварэнне аграсядзібы, але грамадскага значэння – з правядзеннем семінараў і выставаў. Аднак улады не пайшлі на дамову, а выставілі будынак на аўкцыён.

Глядзіце сюжэт Юрыя Салодкага

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/vKb7rrLGIf8″][/vc_column][/vc_row]