Улады дазволілі акцыі ў рэгіёнах, каб разбіць пратэст у сталіцы

На Дзень Волі 25-га сакавіка ў Беларусі запланаваныя масавыя пратэсты супраць дэкрэту № 3 у пяці гарадах Беларусі

Сітуацыя вакол сталічнай акцыі, пачынае рабіцца ледзь не камічнай

Менгарвыканкам ужо трэці раз прызначае сустрэчу з арганізатарамі і не паведамляе пра рашэнне – дазволіць шэсце, ці не. Але, Мікола Статкевіч, які раней узяў на сябе адказнасць за правядзенне акцыі, проста паведаміў, што 25 сакавіка правядзе ў Менску «Марш абураных беларусаў». Пакуль у сталіцы сітуацыя цьмяная, гарадзенскія актывісты цешацца з першага за апошнія 20 дазволу на святкаванне Дня Волі.

Улады баяцца Дня Волі ў Менску

Нечаканы дазвол на святкаванне 99-х угодак абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі на Захадзе краіны і відавочна наўмыснае зацягванне рашэння па сталічнай імпрэзе. Паводле палітолага Алеся Лагвінца, улады намагаюцца ўсімі сіламі зменшыць масавасць суботняе акцыі.

«Відавочна, што калі 25 сакавіка абвешчана галоўнае святкаванне менавіта ў Менску, то яны робяць усё, каб з рэгіёнаў людзі не далучыліся і такім чынам яны спрабуюць расцярушыць пратэст. Відавочна, што пратэст яшчэ не настолькі моцны, каб адначасова былі маніфестацыі, як у рэгіёнах, гэтак і ў цэнтры сталіцы», – упэўнены палітолаг.

Акцыя ў Менску – а 14-й ля Акадэміі навук

У Горадні мітынг пачнецца апоўдні ў Каложскім парку.

у Берасці а 12-й гадзіне – дазволілі шэсце ад праспекта Машэрава да Плошчы Свабоды.

У Віцебску, дзе святкаванне забаранілі, пра акцыю памятаюць і ўсё адно збіраюцца выйсці ў адзін час з Берасцем. Натуральна, не будзе бракаваць патрабаванняў адмены дэкрэту №3.

У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.

Масавыя затрыманні актывістаў і журналістаў

Хапуны на дазволеных акцыях і жорсткая рыторыка кіраўніка Беларусі. (пры фінансаванні зноў жа заходніх фондаў і кіраўніцтвам заходніх спецслужбаў нашымі адмарозкамі, што ўцяклі за мяжу, спроба нагнятаць сітуацыю ў Беларусі)

Але, як кажа Алесь Лагвінец, закручванне гаек не спыніць пратэсту, які апрача палітычнага сёлета мае ярка выражаны сацыяльны характар.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат»

Глядзі таксама