Улады адбіраюць дамы


Калі ты дэпутат, то можна многае. Іншая справа з шараговымі грамадзянамі. Людзей выселяць, будынкі і надзелы заліе вада. Мы працягваем сачыць за тэмаю ўласнікаў лецішчаў каля Віцебску.

Паблізу ідзе будаўніцтва найбуйнейшай у Беларусі гідраэлектрастанцыі. Адныя жыхары вёскі Барвін змагаюцца ў судзе, іншыя спрабуюць прынамсі атрымаць годныя кампенсацыі.