У Заслаўі жыхары не ведаюць, што рабіць з кіроўцамі


Злы жарт сыграў лёс з жыхарамі прыватнай забудовы Заслаўя. Яны набывалі зямлю і будавалі тут дамы, каб жыць сярод зеляніны здалёк ад гарадской мітусні. Але цяпер, аказалася, што жывуць яны ў прамысловай зоне.

«Некалькі гадоў ужо бачым – прыязджаюць фуры. Няма паркоўкі для гэтых фураў – фуры вымушаныя стаяць па ўзбочыне гэтай дарогі. Кіроўцы павінныя выкідваць смецце, хадзіць у туалет у гэтыя кусты», – кажа жыхар Заслаўя Ігар Мельнікаў.

Hавiны
Чыстыя прыбіральні – толькі ў адміністрацыі. Працаўнікі абураныя ўмовамі на «Беларуськаліі»
2019.08.07 14:14

Ахоўнік лагістычнага цэнтру «Еўразія» адзначае, што на тэрыторыі іхнага прадпрыемства прадугледжаныя і прыбіральні, і душавыя, але, не для ўсіх.

«Хто да нас прыязджае, той трапляе. А той, хто не да нас, ну, мы ж не можам упускаць на тэрыторыю складу, на тэрыторыю цэху абы-каго», – адзначае ахоўнік Віталій Руды.

Мясцовым пахі з прыбіральні перашкаджаюць, але кіроўцаў яны таксама разумеюць, бо тыя – закладнікі становішча:

Hавiны
З’явілася мабільная праграма з шырокай базай менскіх прыбіральняў
2019.06.17 15:04

«А што ім? А як ім? Тут няма аніякіх умоваў. Ні для кіроўцаў, і нам таксама кепска. І зімой яны тут стаяць».

«Трэба, каб пабудавалі! Паркоўку абавязкова! І хаця б біятуалеты, каб людзі кудысьці маглі схадзіць. Я разумею таго шафёра! Ён прыехаў – куды яму ісці?»

Намеснік старшыні Заслаўскага гарвыканкаму Аляксандр Нацеўскі не падзяляе гуманізму жыхароў: кажа, праблема – у самых кіроўцах.

ВІДЭА
Вазочнік захрас на пад’ёмніку «залатой» прыбіральні. Мужчыну ратавала МНС
2019.05.27 11:14

«Гэта праблема не гэтага месца, гэта праблема чалавека. Людзі, якія ў Еўропе ездзяць, дальнабойшчыкі, яны ж чамусьці не вылазяць з машынаў, не вытрасаюць таго, што за двое содняў наелі, напілі», – заявіў ён.

Нацеўскі адзначыў, што праблему трэба развязваць. Але, каб пабудаваць паркінг і біяпрыбіральні, патрэбныя рэсурсы, а іх, як кажа чыноўнік, няма.

Ян Вярбіцкі, «Белсат»