У юрысткі Тамары Сяргей за грамадзянскую актыўнасць хочуць адабраць кватэру


У Беларусі ўсё часцей практыкуюць арышты маёмасці як спосаб пакарання грамадскіх актывістаў. Гэтак, судовыя выканаўцы наклалі арышт на жыллё актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» юрысткі Тамары Сяргей. Свае дзеянні яны матывуюць «неабходнасцю спагнання штрафу $ 422». Менавіта на гэтую суму суддзя ацаніў правапарушэнне актывісткі: арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікетаванні, якое 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды правялі 15 актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры». Праваабаронца з прысудам не згодная, а арышт маёмасці ацэньвае як доказ ціску ды парушэнне заканадаўства. Бо спагнанне не можа быць звернутае на кватэру, дзе стала жыве адказчык.

Больш у відэматэрыяле