Аб'ектыў 09.03.2019 У калоніі пад Івацэвічамі павесіўся зняволены


У папраўчай калоніі нумар 22 ці, як яе называюць у народзе, «Воўчых норах», адбыўся суіцыд. Малады мужчына з 1-га атраду 3-й секцыі павесіўся. І хоць адміністрацыя паспрабавала гэты факт ад грамадскасці схаваць, медыі атрымалі пацверджанне з крыніцаў ва ўстанове.

У «Воўчых норах» адбываюць пакаранні асуджаныя паводле антынаркатычнага 328-га артыкулу.

«Адзіная інфармацыя, якая да нас паступіла, кажа пра тое, што на асуджанага ажыццяўляўся на працягу доўгага часу ціск. І гэта кажа пра тое, што выпраўленчы працэс як такі ў калоніі не працуе», – кажа Зміцер Бандарэнка з праваабарончай «Платформы».

Паводле «Платформы», мужчыну знайшлі павешаным у адным з тэхнічных памяшканняў. Прычынаю суіцыду маглі стаць нефармальныя адносіны паміж асуджанымі. «Белсат» паведамляў ужо, як летась у лістападзе некалькі атрадаў асуджаных забарыкадаваліся і патрабавалі сустрэчы з адміністрацыяй. Міліцыянты прызналі інцыдэнт, але назвалі яго не бунтам, а «парушэннем рэжыму».

Алесь Залеўскі, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары