У Варшаве трываюць пратэсты каля рэзідэнцыі прэзідэнта і Сейму


Дэманстранты ў польскай сталіцы да глыбокае начы блакавалі выхады з будынку Сейму, пасля таго як палітыкі парламенцкай апазіцыі абвінавацілі кіроўную партыю «Закон і справядлівасць» у прыняцці бюджэту на 2017-ты год з парушэннем заканадаўства. А таксама быццам у спробе абмежаваць вольнасць медыяў.

З прычыны блакавання дэманстрантамі выезду аўтаў прадстаўнікоў польскага ўраду і некаторых дэпутатаў паліцыя з выкарыстаннем фізічнае сілы вызваліла праезную частку. Паводле прэсавай службы паліцыі, ні слезацечнага газу, ні пагатоў затрыманняў у дачыненні маніфестантаў не выкарыстоўвалі. Сёння апазіцыя працягвае пратэставаць каля рэзідэнцыі прэзідэнта і Сейму.

НН, «Белсат»