У тэрактах пацярпелі беларусы


І да міжнароднай падзеяў, якая закранула і Беларусь. У брусельскіх тэрактах 22 сакавіка пацярпелі і трое грамадзянаў нашай краіны. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі. Паводле ведамства, цяпер яны ў шпіталі. А тым часам новыя падрабязнасці выбухаў у Бруселі прымушаюць экспертаў казаць пра нізкую эфектыўнасць спецслужбаў. Маўляў, выставіць паліцыю ды ўзброенае войска на вуліцах – гэта хутчэй самасупакаенне, чым змаганне з тэрорам.