У Расеі прайшоў дзень выбараў «правільных» кандыдатаў


Адзіны дзень галасавання ў Расеі скончыўся. Грамадзяне выбралі адразу 16 кіраўнікоў рэгіёнаў, трох мэраў, а таксама дэпутатаў 13-ці заканадаўчых сходаў і дваццаці адной гарадской думы.Прагаласаваць за свайго дэпутата на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу ўжо а 10-й раніцы прыйшоў Уладзімір Пуцін.

«Важна не колькі, а якой якасці. Я думаю, у нас годныя кандыдаты», – кажа Уладзімір Пуцін.

Годныя – значыць, спраўджаныя ўладамі. На выбарах у Маскоўскую гарадскую думу выбаркам не зарэгістраваў больш як 40 апазіцыйных кандыдатаў. Абскардзіць гэтае рашэнне ўдалося толькі Сяргею Мітрохіну.

Hавiны
З пачатку тыдня ўжо пяцярых удзельнікаў пратэстаў у Маскве пакаралі турэмным зняволеннем
2019.09.04 18:00

«Нягледзячы на тое, што паводле ўсіх апытанняў я апярэджваю апанента ад уладаў са значным адрывам, вось гэты адміністратыўны рэсурс можа пераламіць хаду галасавання», – адзначыў Сяргей Мітрохін.

Адміністратыўны рэсурс – гэта ўмяшанне ўладаў у падлік галасоў і прымус да галасавання залежных ад яе людзей, тлумачыць расейскі палітолаг Іван Прэабражэнскі.

Hавiны
З некаторых удзельнікаў «масавых беспарадкаў» у Маскве 27 ліпеня знялі крымінальны пераслед
2019.09.03 13:26

«Вайскоўцы, чыноўнікі, настаўнікі, дактары, якіх можна прыгнаць на выбары і прымусіць прагаласаваць так, як трэба. Трэба, каб яны стваралі значную колькасць ад агульнай колькасці выбарцаў, і тады кандыдат ад улады лёгка перамагае», – кажа палітолаг.

Укідванне бюлетэняў, заахвочванне прагаласаваць дома, масавы падвоз на ўчасткі бюджэтнікаў – такія парушэнні зафіксавалі незалежныя назіральнікі па ўсёй краіне.

Паводле руху «Голас», найбольш скаргаў прыйшло з Пецярбургу і расейскай сталіцы. Ці верыце вы, што выбары праходзяць справядліва і сумленна? – запыталіся мы ў жыхароў Масквы.

Hавiны
У Маскве затрымалі яшчэ аднаго фігуранта «маскоўскай справы». Яго злавілі ў Беларусі
2019.09.02 09:25

«Не! Таму што не дапусцілі кандыдатаў незалежных!»

«Канешне сумленна! Усё сумленна!»

«Не факт, не факт! – Чаму? – Мне так падаецца!»

«Я не цікаўлюся палітыкай! Гэта жахліва»

«Так прынята – у нас улады камандуюць усім».

Вярнуць грамадзянам магчымасць выбару апазіцыянер Аляксей Навальны прапанаваў «разумным галасаваннем». Ён заклікаў галасаваць за таго кандыдата, які мае найбольш шанцаў перамагчы стаўленіка ўладаў, – нават калі палітычныя погляды выбарніка і кандыдата не супадаюць.

«Сёння я галасую асэнсавана і разумею, што мой голас прыносіць карысць. Сёння мы змагаемся за тое, каб разбурыць манаполію Адзінай Расеі», – адзначае Аляксей Навальны.

У Маскве гэтая манаполія прывяла да пратэстаў, якія не сціхалі паўтара месяца.

«Пратэсты ёсць і ў іншых рэгіёнах. Пратэсты вельмі жорсткія былі ў Інгушэціі, але там апазіцыя была жорстка разгромленая яшчэ да выбараў (хоць і цяпер пэўныя пратэсты ідуць). Пратэсты ёсць і ў іншых рэгіёнах – Бураціі, Іркуцкай вобласці. Проста мы мала пра іх чуем», – падкрэслівае палітолаг Іван Праабражэнскі.

Hавiны
Іллю Яшына ў Маскве арыштавалі на 10 дзён чацвёрты раз за месяц
2019.08.20 13:58

Ці напалохалі расейцаў крымінальныя справы, заведзеныя супраць удзельнікаў маскоўскіх пратэстаў, – і ці варта чакаць новых?

«Цяпер пратэст вельмі моцна памаладзеў. А маладых людзей запалохваць цяжка. Магчыма, кагосьці гэта напалохае. Але ў асноўнай масе гэта людзей толькі раз’юшыць! Пайду – прагаласую, сябры!» – заяўляе муніцыпальны дэпутат Ілля Яшын.

Не пабаяліся выказаць свой пратэст супраць «маскоўскага працэсу» група грамадскіх актывістаў і журналістаў, якія выйшлі ў цэнтр расейскай сталіцы. Іх затрымала паліцыя.

Аляксандр Папко, «Белсат»