У Празе пратэставалі супраць байкераў Пуціна


У Празе «Начных ваўкоў» сустрэлі расцяжкаю «Чэхам добра вядома, якое яно, сяброўства кіраўнікоў Расеі». Апроч таго дзясяткі актывістаў на Вацлаўскай плошчы павіталі байкераў сцягамі Еўразвязу, НАТО, Украіны і крымскіх татараў.

Удзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра тое, што «Начныя ваўкі» падтрымліваюць анексію Крыму Расеяй, а клуб фінансуецца з расейскага бюджэту.

Напярэдадні ўлады Прагі забаранілі расейскім байкерам рушыць цэнтрам гораду.

Лідара клубу Аляксандра Залдастанава польскія памежнікі трэці год запар не пускаюць на тэрыторыю Еўразвязу.