У Менску здарыўся бум на самакаты


Хуткае перасоўванне па горадзе на экалагічна чыстым транспарце і пры гэтым без поту – сёлетні трэнд. Ролікі, скейт-дошкі, скутары, сігвэі і самакаты – адметнасць гэтага цёплага сезону.

Сярод фірмаў, якія здаюць у пракат і ровары, і электрасамакаты – менскі «Сіцібайк».

«Ты на ім едзеш і не коцішся. Ён мабільны, невялічкі. Вага простай мадэлі складае каля 12 кг. Ён дастаткова хутка наладоўваецца – чатыры гадзіны да поўнай батарэі і праязджае мінімум 25 км», – кажа менеджар пракату «Сіцібайк» Аляксей Качаноўскі.

10 рублёў за гадзіну… Аляксей Качаноўскі перакананы, што ў блізкай будучыні электрасамакаты, скутары і аўтамабілі зробяцца папулярнымі, а на паркінгах для іх усталююць зараднае абсталяванне.

Hавiны
Берасцейскім дэсантнікам набудуць самакаты
2019.06.07 13:49

У сталіцу самакаты толькі заехалі, іх сотні. Адзін з першых пракатаў месціцца ў Горадні. Навучаюць – бясплатна.

«Тыдзень таму ў нядзелю да нас прыйшоў мужчына, якому 68 гадоў. Мы яго навучылі катацца на сігвэі. Ён даў рады, катаўся і быў вельмі задаволены», – кажа прадстаўнік «Ok Segway» Ян Алізар.

Маеш 120 сантыметраў росту – можаш распачынаць прыгоду. Хуткасць – да 16-ці кіламетраў, а кошт – 8 рублёў за гадзіну…

Сігвэям-міні кіруеш наперад і назад пры дапамозе ступака, а за паварот направа і налева адказвае калена… У еўрапейскія гарады рознага кшталту экалагічны транспарт уварваўся і маланкава распаўсюдзіўся!

Сігвэі, як мой, у Варшаве не прыжыліся. Лідары пракату – электрасамакаты, колькасць якіх польскай сталіцы набліжаецца да 10-ці тысячаў. Гэты належыць да фірмы «Гайв». На польскі рынак увайшоў другім сёлета ў сакавіку – у межах вялікай аўтамабільнай групы «Даймлер» і BMW.

Ці прыйдзецца да густу еўрапейцам канцэпт, народжаны два гады таму ў Каліфорніі, – ніхто не ведаў…

«Маркетынгавых доследаў не было як зрабіць, таму ўваходзілі ўсляпую. У выніку нашая каманда здзіўленая і ўсцешаныя патэнцыялам старт-апу, пазітыўнай рэакцыяй людзей», – кажа кіраўнік варшаўскага аддзелу «Hive» Лукаш Гантарэк.

Дзмітрый працуе патрулём у камандзе, якая абслугоўвае самакаты. Збірае, адвозіць наладоўвацца і ў рамонт, вяртае на вызначаныя стаянкі.

«Чалавек спампоўвае прыкладанне, прывязвае да яго сваю карту, і ўсё… Глядзіш, дзе на мапе бліжэйшы да цябе самакат. Прыходзіш, скануеш к’юэр-код ці спісваеш ягоны нумар, бо ў кожнага свой, і едзеш. Галоўная фішка, што ты можаш яго пакінуць дзе заўгодна», – адзначае Дзмітрый.

Hавiны
У Менску з’явіліся гарадскія самакаты ў нацыянальных колерах
2019.04.05 14:01

Заплаціш 30 злотых за гадзіну (каля 15-ці беларускіх рублёў). Гэта ўдвая танней, чымся праезд варшаўскаю таксоўкаю і ў паўтара разу даражэй, чымся менскім самакатам.

Нават калі пракат будзе таннейшы, транспарту новага пакалення цвёрдае не – кажуць… раварысты!

«Я лічу, што ровар – гэта жыццё, і я не стану выдаткоўваць грошы на тое, каб адмежавацца ад спорту і не перасоўвацца», – заяўляюць менскія раварысты.

Dэвайс
Нямецкі інжынер прыдумаў самакат на гумовым шары
2017.04.14 19:11

«Я люблю ровар і ні на што іншае не збіраюся перасаджвацца», – адзначаюць менчукі.

«Людзі перасаджваюцца на электрасамакаты і сігвэі, не маючы дастатковага досведу кіравання». Яны шалеюць на вялікіх хуткасцях і ствараюць небяспеку для малых дзяцей і пешаходаў», – лічаць рэспандэнты.

Уласна з гэтае прычыны шэраг еўрапейскіх краінаў рыхтуе змены ў правілах руху электратранспарту.

Юлія Цяльпук, «Белсат»