У Менску развіталіся з Паўлам Шараметам


У Менску ў Храме Усіх Святых развіталіся з Паўлам Шараметам, беларускім журналістам, якога 20 ліпеня забілі ў Кіеве. На цырымонію прыйшлі калі тысячы асобаў, сярод якіх прадстаўнікі ўкраінскай афіцыйнай дэлегацыі, дыпламатычнай місіі ЗША ў Беларусі, расейскі апазіцыянер Ілля Яшын, беларускія апазіцыйныя палітыкі.