У Літве з’явяцца папераджальныя сірэны




Паводле чыноўніка, сірэны збіраюцца ўсталяваць у Вільні ды Віленскім раёне, а таксама Шырвінцкім і Шальчынінкскім раёнах, агулам – у 150-ці месцах прыкладна за 50 кіламетраў ад Астравецкай АЭС.

Праект ацанілі на 3 мільёны еўраў, з якіх 60 тысячаў выдаткуе сам дэпартамент МУС. Рашэнне пра фінансаванне іншых выдаткаў будзе прымаць урад Літвы.

У мінулым месяцы МУС Літвы апублікаваў 10 прычынаў небяспечнасці БелАЭС. Нашыя суседзі звяртаюць увагу на тое, што пра ўсе выпадкі пры будаўніцтве Астравецкай АЭС яны даведваюцца з неафіцыйных крыніцаў і з вялікай затрымкай.