У Літве растуць заробкі ды пенсіі


І новае слова для шмат каго з беларусаў – дэфляцыя. Нешта супрацьлеглае да інфляцыі ды неймавернае для айчыннае гаспадаркі. Не тое, што ў нашых суседзяў на захадзе. І гэта тады, калі дзяржаўная прапаганда распавядае, як кепска ўсюды, а вінаваты сусветны эканамічны крызіс. Але калі прыгледзецца зблізку, то можа быць цяжка яго адшукаць.