У Коўне праходзіць пяты Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ILQ2JeNMoic”][vc_column_text]Пра Беларусь, па-беларуску і выключна беларускія пытанні. Пяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць у Коўне. Дзясяткі навукоўцаў ад самых розных дысцыплінаў і краінаў аб’яднала любоў да беларушчыны.

Сёлетні Міжнародны кангрэс даследнікаў Беларусі адбываецца ўжо пяты раз. Без перабольшвання можна сказаць, што гэта самае буйное і шматбаковае няўрадавае абмеркаванне беларускіх тэмаў. Канферэнцыя аб’ядноўвае прадстаўнікоў самых розных дысцыплінаў. Кожны год праграма ўдасканальваецца і змяняецца.

Сёлета арганізатары пастанавілі менш увагі прысвяціць культуры, а больш сканцэнтравацца на палітыцы ды пытаннях бяспекі.

Менавіта таму сярод прысутных ёсць дзейныя палітыкі. Ёган Вадэфуль – удзельнік нямецка-беларускай парламенцкай групы, кажа, што цяпер вельмі важны час:

Але дадае, што ва ўнутранай палітыцы Беларусі для гэтага таксама маюць адбыцца змены, асабліва ў сферы правоў чалавека.

Варта дадаць, што ў мінулыя гады падчас трохдзённай канферэнцыі колькасць розных дысцыплінаў даходзіла да 20, а спіс выступоўцаў займаў 85 старонках. Палітыка, эканоміка, права, пытанні культуры, гісторыі, рэлігіі. Пра ўзровень Кангрэсу дастаткова сказаць, што гэта звычайна вядомыя ў сваіх галінах навукоўцы з дзясятка розных краінаў свету. Здаралася, што ў дыскусіях бралі ўдзел і прадстаўнікі афіцыйных уладаў Беларусі.

Сённяшняя праграма будзе доўжыцца 3 дні ды завершыцца 4 кастрычніка ўручэннем прэміі за важныя навуковыя дасягненні.

ЯБ, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]