У каго з апазіцыі «жыццё ўдалося»?


Апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў стаў для апазіцыі нагодаю падвесці вынікі чарговага этапу выбарчай кампаніі. А яны не пакідаюць сумневаў, што на празрыстыя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі разлічваць пакуль не даводзіцца. Правацэнтрысцкая кааліцыі ды кампанія «Права выбару–2016» правялі ў Менску прэс-канферэнцыі, падчас якіх агучылі новыя факты ціску і перашкодаў з боку ўладаў.