У Гомлі хворым на рак дапамагаюць перамагчы адчужанасць


Кожны пяты мужчына і кожная шостая жанчына ў свеце хварэюць на рак. Менавіта для тых, хто сутыкнуўся з праблемай анкалогіі, працуе ў Гомлі Цэнтр «Мерыдыян надзеі» – гэта і матэрыяльная і маральная дапамога анкахворым. Кажа Ірына Дарафейчук.

Страшны дыягназ – яшчэ не прысуд. А лекі – не адзіны сродак перамагчы рак. Эматыўны тэатр, арт-тэрапія, літаратурны клуб і псіхалагічныя трэнінгі – такое незвычайнае, але надзвычай дзейнае падтрыманне анкахворым аказваюць у цэнтры «Мерыдыян надзеі».

Гарачы каментар
Анкалогія. У Беларусі штогод больш на тысячу выпадкаў захворвання
2019.02.04 21:11

«Пасля захворвання ў мяне з’явіўся стан апатыі, і акурат тэатр мне вельмі дапамог. У тэатры адбываецца выхад эмоцыяў, мы кантактуем, у нас добразычлівая атмасфера», – адзначае валанцёрка Вольга Наважылава.

Гэта адзін з арганізаваных цэнтрам дабрачынных канцэртаў у Гомлі, а сабраныя на ім сродкі ідуць на рамонт памяшканняў анкадыспансеру.

Hавiны
Прэм’ера на «Белсаце»: як малітва ў Сынкавічах ратуе ад анкалогіі
2016.11.02 13:00

«У снежні мінулага году мы правялі яшчэ адно дабрачынную падзею, таксама сабралі добрую суму і ў нас атрымалася закупіць крэслы, таксама для аддзялення мамалогіі», – гаворыць кіраўніца медцэнтру «Мерыдыян Надзеі» Ірына Фёдарава.

Але хворым на рак патрэбная не толькі матэрыяльная дапамога. Таму валанцёры рэгулярна наведваюць анкалагічны дыспансер з канцэртамі ды майстар–класамі.

«Мая мама памерла ў 58 гадоў ад анкалогіі. Вядома, вельмі доўга было пачуццё віны – як бы можна дапамагчы. І калі я пазнаёмілася з цэнтрам «Мерыдыян надзеі» у 2016-ым, у мяне такое пачуццё, быццам я аддаю тут абавязак маці, якой, магчыма, чагосьці не магла зрабіць пры жыцці», – кажа валанцёрка Вольга Ткачова.

ВІДЭА
Дзеці простымі словамі ў відэароліку распавялі пра анкалогію
2017.02.15 12:31

Самотнасць і адчужанасць – адна з галоўных праблемаў хворых на анкалогію, праблема, якая развязваецца пры дапамозе ўвагі ды цеплыні.

Ірына Дарафейчук, «Белсат»