У Бруселі распавялі, чаму з Беларусі можа пачацца сусветная вайна


Плакаты «Стоп Пуцін!», «Стоп вайна!» – у сталіцы Еўразвязу. У Бруселі адбыўся пікет актывістаў Беларуска-еўрапейскага задзіночання. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу еўрачыноўнікаў і жыхароў гораду да запланаваных супольных беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017». Удзельнікі пікету ўпэўненыя ў небяспечнасці вайсковых манеўраў.

«Пад выглядам ваенных манеўраў Крамлёўскі злачынны сіндыкат рыхтуецца да захопу маёмасці беларускага народу, а таксама рыхтуецца да захопу краінаў Еўразвязу», – упэўненая ўдзельніца пікету Юлія Мамойка.

Вучэнні «Захад-2017» распачнуцца ў верасні

«Праблема ў тым, што, магчыма, у Беларусі можа развязацца трэцяя міравая вайна. Беларускі народ у чарговы раз будзе ахвярай гульняў палітыкаў – як расейскіх, гэтак і еўрапейскіх», – насцярожвае Зміцер Піменаў, кіраўнік беларуска-еўрапейскага задзіночання.

Расейскія войскі ўжо ўвайшлі ў Барысаў

Карыстальнікі інтэрнэту падзяліліся відэа, на якім калону вайсковых грузавікоў «Урал» з расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі суправаджаюць машыны беларускай ДАІ.

Фота: techmalak.com