Аб'ектыў 21.04.2019 У Берасці традыцыйна ў нядзелю кармілі галубоў


У Берасці прайшла чарговая акцыя супраць акумулятарнага заводу. Больш за 200 чалавек прыйшлі ў цэнтр гораду, каб выказаць маўклівы пратэст – пакарміць галубоў. Да таго ж актывісты распачалі новы збор подпісаў за спыненне шкоднай, на іхную думку, вытворчасці свінцова-кіслотных батарэяў. Зварот з адпаведнай просьбай – неўзабаве дашлюць Лукашэнку.

«Наверсе сітуацыю ведаюць, яе манітораць, і менавіта з самых вярхоў ідзе загад аказваць ціск на ініцыятыўную групу, на актывістаў – магчыма, перад Еўрапейскімі гульнямі, каб сцішыць гэты пратэст».

«Мы хочам жыць у нармальным, чыстым горадзе, а нас хочуць знішчыць. Гэта нашыя ўлады такі нам падарунак да тысячагоддзя падрыхтавалі».

Падчас сённяшняга пратэсту міліцыя ўжо традыцыйна патрабавала спынІць несанкцыянаваную акцыю. Але шэсце цэнтральнымі вуліцамі Берасця прайшло без затрыманняў. Пазней незалежных журналістаў – Алеся Леўчука і Мілану Харытонову, якія не раз асвятлялі акцыі берасцейцаў супраць заводу, – міліцыя чакала на месцы жыхарства. На журналістаў склалі пратакол і выдалі чарговую позву ў суд. Судзіць будуць за працу без акрэдытацыі.

Глядзі таксама
Каментары