У «Інстытуце матэматыкі і кібернэтыкі» адбыўся вобшук


Вобшукі і допыты адбываюцца не толькі ў грамадскіх актывістаў. Дэпартамент фінансавых раследванняў зацікавіўся маладзёнамі, якія ладзілі рыхтаванне праграмістаў па-беларуску. Следчыя сканфіскавалі вінчэстэры з кампьютараў, забралі пячатку і дакументацыю грамадскага аб’яднання пад назваю «Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі». 

Пасля ўзяцця тлумачэння выкладчыкаў Паўла Буку і Змітра Канаплянікава адпусцілі. Крымінальнай справы супраць грамадскага аб’яднання пакуль не завялі.

«Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» супрацоўнічае з Міжнародным гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука ў Роўне. На базе ўкраінскага ўніверсітэту стварылі асобную плынь для студэнтаў-завочнікаў з Беларусі, для якіх выкладанне вядзецца па-беларуску. Пасля навучання выпускнікі ўніверсітэту атрымліваюць дыпломы бакалаўраў ці магістраў камп’ютарных навук ды інфармацыйных тэхналогіяў.