ЦСКА vs. «Дынама». Пераможцу вызначыла серыя булітаў


Хакей

У чарговым туры КХЛ сустракаліся дзве маскоўскія каманды: «Дынама» на сваім лёдзе прымала ЦСКА. У сталічным дэрбі пераможцу выявілі толькі ў серыі пасляматчавых булітаў. Супернікі абмяняліся шайбамі ўжо да канца пятай хвіліны першага перыяду.


Моладзевая зборная Беларусі сёння ўвечары а 22-ай гадзіне ў Бафалаў распачне стартавы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, узрост гульцоў не перавышае 20-ці гадоў. У сваім першым матчы супернікам каманды Юрыя Файкова ў групе «B» будзе зборная Швецыі.

Баскетбол

Не заціхае на святы жыццё за акіянам у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Дзейныя чэмпіёны гэтага турніру, «Гоўлдэн Стэйт», у чарговай сустрэчы гульнёвага дня на хатнім паркеце былі мацнейшыя за фіналістаў мінулага сезону, «Кліўлэнд», з лікам 99:92.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: Anton Novoderezhkin / TASS