Цмокі ўсцяж церпяць паразу


 Мужчынская каманда сталічных «Цмокаў» усцяж не дае рады на заваяванне пунктаў у хатніх гульнях Адзінай лігі ВТБ. І трэці матч у гэтым турніры на «Менск-Арэне» нашая дружына правяла прыкладна так, як і з валгаградскім «Красным октябрём», першымі прапусціўшы ад чэшскага «Нымбурку» ды ўсяго некалькі хвілінаў ведучы ў ліку.

Сапраўды каманда была негатовая выступаць без Штутца, Не хапіла агрэсіі пад кальцом, дзе заўсёды разлічвалі на амерыканскага цэнтравога. Які ў гульнявым сутыкненні атрымаў пашкоджанне калена паводле інфармацыі на афіцыйным сайце клубу. Але пасля дэталёвага і дасканалага абследавання надрыву або разрыў каленных звязак не выяўлены.

Канчатковы дыягназ гучыць як частковае пашкоджанне сустаўнога храстка. У выніку пацярпелі паразу ад еўрапейцаў яшчэ больш адчувальную, чым ад “Красного октября” – 84:93. Цяпер дзве выязныя сустрэчы. 14 лістапада на пляцоўцы спартовага комплексу «Велатрэк» у сталіцы Казахстану – Астане, а затым падарожжа ў фінскі Лоймаа на спатканне з мясцовым «Байзанз».