Цмокі адзначыліся дабл-дабламі


Двубой краснаярскага «Енісею» і менскіх «Цмокаў» стаўся адзіным за чарговы гульнёвы дзень баскетбольнай Лігі ВТБ. Сустрэча, у якой за нашую дружыну адразу тры баскетбалісты – Гарэт Штуца, Івана Мараш і Энтані Гільярд – адзначыліся гэтак званымі дабл-дабламі паводле схемы набраныя пункты плюс падборы. Гэта першы выпадак за сямігадовую гісторыю лігі.