Ці ёсць у эканомікі шанец?


Некалі галоўнае для ўладаў пацверджанне ўласнай эфектыўнасці – валавы ўнутраны прадукт – імкліва працягвае сваё піке і сёлета. Белстат падае несуцешныя лічбы за студзень-люты. Між тым, шэраг незалежных экспертаў мяркуюць, што паляпшэнняў, хоць і нязначных, варта чакаць ужо бліжэйшым часам. Аднак ці будуць гэтыя зрухі істотнымі без структурных зменаў?