Ці выступіць Расея на Алімпіядзе-2018? 5 снежня МАК мае прыняць рашэнне


Ці прагучыць расейскі гімн на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчане? Ужо заўтра Міжнародны алімпійскі камітэт мае прыняць рашэнне па Расеі. Па краіне, у якой, паводле Усясветнай антыдопінгавай агенцыі, існуе дзяржаўная допінгавая праграма. Пры гэтым, як сведчыць галоўны фігурант скандальнага Ігар Родчанкаў, расейскія функцыянеры таксама спрабавалі падмяніць аналізы супернікаў, у прыватнасці ўкраінскіх, на «брудныя». Штоцікава, на радзіме супраць Родчанкава распачатая крымінальная справа.