Ці выгадна Беларусі быць у СГА?


Ці Беларусь атрымае магчымасць гандляваць цывілізавана на міжнародным узроўні? Высілкі не давалі плёну ажно 23 гады. Цяпер актыўна афіцыйны Менск спрабуе працаваць для далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. На мінулым тыдні адпаведны загад даў кіраўнік краіны. І ўжо распараджэнні раздае прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў. Калі атрымаецца, выйграе спажывец. Але на дарозе ў СГА ўзнікае шмат пытанняў, а таму і далучэнне да міжнароднага гандлю – пад пытаннем.