Аб'ектыў 29.01.2018 Ці стане Роджэр Фэдэрар тэнісістам усіх часоў і народаў?


Тэніс

Пасля пяцігадовай засухі, як падае агенцтва Ройтэрз, швейцарскі тэнісіст Роджэр Фэдэрэр за апошнія 12 месяцаў выгуляў адразу тры турніры «Вялікага Шлема» – два запар «Australian open 2018» і «Ўіблдан». Леташні Адкрыты чэмпіянат Францыі Роджэр прапусціў. А на арэне «Флашынг Мідаўз» у Нью-Ёрку дайшоў да чвэрцьфіналу.

Баскетбол

Ці то менскія «Цмокі» бесперспектыўна для гэтага міжнароднага сезону згубілі паркет пад нагамі, ці проста такі працяглы атрымаўся крызіс. Але ён доўжыцца яшчэ з 20 снежня, калі раптам прагулялі стартавы матч другога этапу Кубка ФІБА-Еўропа дацкаму «Бакен Бэрз». І з таго часу пацярпелі пяць паразаў у шасці матчах. Зваліліся ў 34-пунктавы мінус у вугорскім СОльнакі, сем пунктаў аддалі чарнагорскаму «Морнару» ў іхным горадзе Бар. А таксама тройчы запар прагулялі ў Адзінай Лізе ВТБ.

Гандбол

Двухразовая чэмпіёнка свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў – каманда Іспаніі – упершыню выгуляла кантынентальны чэмпіянат, хоць дагэтуль выступала ў чатырох фіналах. У вырашальным двубоі 13-га з ліку, харвацкага, першынства пірэнэйцы пераканальна перамаглі чатырохразовых чэмпіёнаў Еўропы – шведаў – з лікам 29:23

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: Edgar Su / Reuters / Forum

Глядзі таксама
Каментары