Ці спрыяюць афіцыйныя сімвалы незалежнасці Беларусі?


У Беларусі ёсць сімвалы дзяржаўныя – сцяг мае нават сваю плошчу, дзе прымаюць у шэрагі БРСМ. І сімвалы нацыянальныя – за якія штрафуюць, а то й арыштоўваюць. Сёння свой дзень святкуюць першыя афіцыйныя, дзяржаўныя – але ці родныя?

Цікавімся ў менскіх мінакоў.

Фота
Беларускі сцяг павесілі дагары нагамі на цырымоніі падпісання дакументаў у Маскве
2019.04.14 10:03

«Ад сцяга і герба не залежыць стан чалавецтва і народу. Усё падабаецца – абы быў мір і спакой», – кажуць менчукі.

«Ён быў, як сімвал БНФ, цяпер гэта забаронены сцяг. Мне складана сказаць, які сцяг больш падабаецца, бо маю вельмі спецыфічнае стаўленне да палітыкі. Але не думаю, што нешта трэба забараняць», – адзначаюць мінакі.

«Зразумела, што я памятаю бел-чырвона-белы сцяг і, калі б была магчымасць і патрэба зараз выбіраць, то я б выбраў нашыя гістарычныя сімвалы – «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг», – заяўляюць рэспандэнты.

Цяперашнія герб і сцяг замянілі старажытную «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг рэферэндуме 24 гады таму.

Hавiны
«Несмяротны полк» просіць забараніць бел-чырвона-белы сцяг
2019.05.09 11:05

Ініцыяваў яго Аляксандр Лукашэнка, спрабуючы захаваць савецкі лад жыцця, кажа сведка тых падзеяў.

«Гэта была першая ступень акупацыі Беларусі – унутранай акупацыі. Без ламання сімволікі, без ламання мовы ў рэжыму не атрымалася б гэтай акупацыі і таго, што мы маем сёння, калі Расея пануе тут амаль адкрыта», – сцвярджае Сяргей Папкоў, дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ склікання.

Афіцыйная ідэалогія яшчэ цвердзіць, што цяперашнія герб і сцяг увасабляюць «гістарычнае, духоўнае і маральнае аблічча нацыі». Сцверджанне спрэчнае, улічваючы, што нават дзяржаўныя інтарэсы гэтая сімволіка адлюстроўвае не напоўніцу, кажа адмыслоўца.

Hавiны
#ГерманБЧБ: Някляеў падтрымаў вершам салігорскага школьніка, якога цкуюць за паэзію пра бчб-сцяг
2019.04.01 12:03

«Змест гэтага дзяржаўнага ідэалагічнага праекту істотна змяніўся, і сёння гаворка вядзецца пра захаванне самастойнай і незалежнай краіны. І вось наколькі гэтая сучасная дзяржаўная сімволіка адпавядае патрэбам самастойнасці і незалежнасці, гэта пытанне дыскусійнае», – заяўляе Арсен Сівіцкі, дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў.

Мінкульт не аднойчы адмаўляўся задаволіць петыцыі з тысячамі подпісаў з патрабаваннем надаць нацыянальнаму статус гістарычна-культурнай каштоўнасці. Летась такі законапраект распрацаваны з ініцыятывы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай і Алены Анісім.

Hавiны
Онлайн-рэферэндум: беларусы ў сацсетках абіраюць БЧБ
2019.05.12 19:02

«Карыстаючыся гэтым сімвалам унутры Беларусі, людзі адчуваюць пераслед. Даўно пара звярнуць на гэта ўвагу. Бо людзі, якія карыстаюцца бел-чырвона-белым сцягам, гэта самыя сапраўдныя патрыёты нашай незалежнай Беларусі. Ну і акрамя ўсяго іншага, усё ж ня варта забывацца, што ў найноўшным часе, незалежная дзяржава Рэспубліка Беларусь паўстала менавіта пад бел-чырвона-белым сцягам», – кажа дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Законапраект аб статусе бел-чырвона-белага сцяга як гістарычна-культурнай каштоўнасці, на парадак дня працы Палаты прадстаўнікоў пакуль не пастаўлены.

Hавiны
Дэпутаткі Канапацкая і Анісім накіравалі ў міністэрствы законапраект аб абароне бел-чырвона-белага сцягу
2018.09.18 16:23

Галіна Абакунчык, «Белсат»