Цэнтру «Вясна» – 20 гадоў


Яны сабраліся разам, каб дапамагчы затрыманым на адной з апазіцыйных акцыяў. Але не думалі, што ініцыятыва выльецца ў праваабарончую структуру, якая ахопіць усю Беларусь. Цэнтр «Вясна» святкуе 20 гадоў свайго існавання. За гэты час у арганізацыі ўжо збіліся з падліку тых, каму яны дапамаглі. Праўда, часам падтрымка патрэбная і самым праваабаронцам.