«Сёння АЭС – гэта вялікая праблема». Прагнозы на чарговую пяцігодку «луканомікі»


Праца абодвух энергаблокаў Беларускай атамнай станцыі – тытульны праект у эканамічным плане ўладаў на наступную пяцігодку. АЭС мае забяспечыць 30 % патрэбаў нашай эканомікі ў энергіі, замясціць расейскі газ на 4 мільярды кубоў, дазволіць перайсці на электраатапленнеі электратранспарт.

«А што будзе з ГРЭС, якія маюць знізіць свае магутнасці? – пытае прафесар эканомікі Барыс Жаліба. – Ёсць планы павялічыць энергаспажыванне ўнутры краіны. Гэта будаўніцтва дамоў з электраплітамі, магчыма – замена газавых пліт, электракатлы, электрафікацыя дарог. Але калі прыкінуць, якія капіталаўкладанні патрэбныя на гэтыя праекты – то гэта выліваецца ў мільярды долараў. Таму сёння АЭС – гэта вялікая праблема».

Аб’ектыў
Куды Беларусь падзене лішкі электрычнасці з БелАЭС?
2021.01.12 22:47

А праз паўгады пасля запуску – пачнем сплочваць узяты на будаўніцтва крэдыт. У «Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі» заяўлена больш за 50 буйных інвестпраектаў на 5 гадоў і стаіць задача паляпшаць інвестыцыйны клімат (пры нязменнай унутранай палітыцы. – заўв. «Белсат»). Сярод асноўных паказнікаў, Валавы ўнутраны прадукт і інвестыцыі ў асноўны капітал маюць вырасці на пятую частку.Барыс Жаліба ацаніў якасць прагнозаў.

«Такое ўражанне, што іх робяць не прафесіяналы ці на іх цісне вядомая ўстаноўка зверху – браць больш напружаныя планы. У выніку што мы маем: на паперы адно, у жыцці – іншае. І найгоршае тое, што губляецца давер грамадства».

Да прыкладу, пры канцы 2020-га года афіцыйна сярэдні заробак у Беларусі складаў Br 1300 рублёў. Найбольш дакладны – медыянны заробак, з якога яшчэ адлічым падаходны падатак – гэта Br 792 рублі. Па-за буйнымі ж гарадамі лічбы могуць падаць нават ніжэй за Br 500.Па выніках мінулага года ВУП знізіўся амаль на 0,9 %. На 0,7 % упаў аб’ём прамысловасці. Інвестыцыі ў асноўны капітал фінішавалі на мінус 6,8 %. Аптовы таваразварот – мінус 4,2 %, і на 20 % зменшыўся зварот грамадскага харчавання.Калі ўзяць мінулую пяцігодку, то рост ВУП урад закладаў на ўзроўні 12,2 %. Выканалі палову – 5,9 %, нагадвае Марыя Акулава з Даследчага цэнтру BEROC.

«Тут ключавым момантам зʼяўляецца не толькі тое, што план не выканалі, але што суседнія краіны раслі нашмат хутчэй чым мы. Атрымліваецца, што дзеля таго каб нам іх дагнаць, трэба актыўна і хутка расці, бо мы губляем сваю канкурэнтаздольнасць».

Згодна з распаўсюджанай уладамі «Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця 2021-2025 гг», маем яшчэ больш нарасціць абʼёмы вытворчасці.

«Нам неабходна мець добрыя паказнікі ў экспарце. Неабходныя істотныя інвестыцыйныя ўліванні. Цяпер інвестыцыйны клімат у нас зʼяўляецца негатыўным, таму дасягнуць задач будзе складана. Складскія запасы ў нас дасягнулі свайго гістарычнага максімуму і не зразумела, што з гэтым рабіць», – рэзюмуе Марыя Акулава.

Дзяржава працягвае ўкідваць грошы ў нерэнтабельныя прадпрыемствы і гаспадаркі. Людзі ў поспех такой эканамічнай больш ня вераць. Менчукі кажуць: «Гэта было зроблена каб крыху супакоіць і «устаканіць» сітуацыю ў краіне».

«Гэта трэба ўсё змяняць, усю сістэму, якая ў нашай дзяржаве склалася. То бок трэба даць вельмі шмат свабодаў людзям».

На Усенародным Сходзе планы на пяцігодку будуць цвіком праграмы. Адразу пасля абмеркавання магчымых зменаў у Канстытуцыі. «Ці можа зарэгістравацца дэлегат ад народу?» – спытала ў дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Валянціны Назаранкі глядачка праз вядоўцу Тэлеканала «Мозырь».Валянціна Назаранка разгубілася.

«Як гэта, ад народу? Народ – гэта… працоўныя калектывы і грамадскія абʼяднанні таксама… Ну… складана адказаць – як ад народу? Ад нейкай арганізацыі павінен быць, а не, дапусцім, ад вуліцы, не ад мікрараёну»…

Hавiны
Што трэба ведаць пра шосты Усебеларускі народны сход. Топ-5 пытанняў і адказаў
2021.01.18 07:56

Юлія Цяльпук, «Белсат»