Аб'ектыў 19.02.2017 Супраць дэкрэту


З такім настроем выйшлі беларусы ўва ўсіх абласных цэнтрах. Гэтак званы падатак на дармаедства стаўся апошняю кропляю, ён вымусіў выйсці на вуліцы нават самых апалітычных беларусаў. Прыблізна паўтысячы чалавек сабраліся на пешаходнай вуліцы Леніна ў Магілёве.

«Усе прыйшлі! Ну не ўсе але ідуць жа людзі! Трэба нешта мяняць у гэтым свеце».

«Уся мая сямʼя працуе, але я ведаю людзей, у якіх ужо макароны – раскоша! Ёсць такія людзі, якіх называюць – вядома хто – дармаедамі, алкаголікамі..».

На пратэсце выступілі і апазіцыйныя палітыкі, якія прыехалі з Менску.

Анатоль Лябедзька, Абʼяднаная грамадзянская партыя:

«Што столькі людзей (раней столькі не выходзіла) – гэта ўжо плюс. Што новыя твары – гэта вельмі важна. І я думаю, што гэтая акцыя можа прыдаць веры ў сябе і зменшыць страх».

Глядзіце таксама: 

Віцебск

На спатканне на плошчы Перамогі ў Віцебску прыйшлі 200–250 чалавек. Тут ні палітыкаў, ні сцягаў, ні шэсця не было. Людзі распавядалі адно аднаму гісторыі пра барацьбу з падаткавай ды ў выніку пастанавілі сабрацца тут жа праз тыдзень, у нядзелю, а 12 гадзіне.

Берасце

У такім фармаце адбылася сустрэча «не дармаедаў» на вуліцы Леніна ў Берасці. Сотня людзей дзяліліся думкамі і пра дэкрэт, і пра неабходнасць пратэставаць:

«Калі мы будзем сядзець, гэта будзе працягвацца».

Горадня

На Савецкай плошчы ў Горадні сабраліся больш за сто чалавек. Удзельнікі пратэсту пад бел-чырвона-белымі сцягамі прайшліся галоўнаю вуліцаю да будынку аблвыканкаму. Ля яго дзвярэй арганізатары шэсця пакінулі паперы з подпісамі супраць дэкрэту «аб дармаедах».

Магілёў

Апазіцыйныя ж палітыкі, якія выступілі ў Магілёве, заклікаюць усіх удзельнікаў сённяшніх пратэстаў з рэгіёнаў прыехаць на вялікі марш «не дармаедаў» у Менск, 15-га сакавіка.

Марына Вашкевіч, «Белсат»

Глядзіце выданне цалкам

Глядзі таксама
Каментары