Сумная пятніца для беларускіх зборных у элітных топ-турнірах


Нацыянальная мужчынская валейбольная дружына аступілася на старце другога запар чэмпіянату Еўропы. У балгарскай Варне нашая каманда пацярпела паразу ад Славеніі 0:3. Заўтра матч з Бельгіяй, якая ўжо распачыла сустрэчу з чэмпіёнамі свету – Польшчаю. А моладзевая футбольная зборная не здолела развіць свой поспех у кваліфікацыйным турніры да польскага “ЕЎРА-2017”, саступіўшы ў тым жа Слуцку Турцыі 0:2.