Суды над удзельнікамі «Маршу студэнтаў»


Чатыры з паловаю мільёны штрафу. Такую кару прызначыў Суд Маскоўскага раёну сталіцы актывісту Паўлу Сяргею за ўдзел у «Маршы студэнтаў» 2-га снежня.

Агулам жа толькі сёлета бюджэт краіны папоўніўся мільёнамі штрафаў за акцыі апазіцыі. Амаль 150 мільёнаў заплацілі незалежныя журналісты.