Судовы канвеер за пікет


Нават у Дзень Волі суд у Беларусі не прыпыняе працы. Ад двух да больш як чатырох мільёнаў рублёў за салідарнасць. Выракі пачулі ажно 10 чалавек. А ўсё за падтрыманне асуджанай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Рахункі за прагу да волі, пра якую сёння гаворым найбольш, выставілі ў Менску.