Суд на Дзмітрыем Паліенкам: чым раварыст перашкодзіў уладам?


Прапагандаваў здаровы лад жыцця – апынуўся на лаве падсудных. 22-ухгадовы раварыст Дзмітрый Паліенка быў удзельнікам руху «Крытычная маса», а цяпер яму інкрымінуюць «гвалт ці пагрозу гвалту» міліцыянту, а пракурор хоць і папрасіў вызваліць маладзёна з-пад варты, аднак пры гэтым патрабуе прысудзіць таму два гады з адтэрмінаваннем. Чым перашкодзіў маладзён праваахоўнікам?