Станіслаў Шушкевіч і Івонка Сурвіла віншуюць «Белсат»


10 снежня мы атрымалі безліч цёплых словаў і пажаданняў. З 12-годдзем «Белсат» павіншавалі таксама паважаныя асобы, звязаныя з Беларуссю і яе гісторыяй.

Глядзіце сюжэт у выданні «Аб’ектыву»:

Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР:

«Белсат робіць надзвычайную працу для Беларусі, для беларускага народу. І таксама адначасна для нашай культуры. Надаюцца ўсе праграмы па-беларуску. А мова беларуская цяпер у небяспецы. Так што гэта ёсць падвойная праца!»

Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі (1991-1995):

«Трэба, каб гледачоў гэтага каналу было болей. Трэба, каб тыя, хто яго бачыць, тлумачылі іншым, што трэба глядзець гэтае тэлебачанне. Яно даносіць да нас праўду ў адрозненні ад пераважнай часткі нашага дзяржаўнага палітычнага вяшчання».

Альвідас Нікжэнтайціс, дырэктар Інстытуту гісторыі, Вільня:

«Вельмі жадаю, каб беларускае грамадства стала нармальным, дэмакратычным грамадствам. Для гэтага трэба, каб розныя групы мелі доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Таму жадаю Белсату 100 лят!»

Ян Вярбіцкі belsat.eu