Сталі вядомыя лаўрэаты ўзнагароды Бардаха


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWEkzVDRxSWs5VnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Абвесцілі спіс намінантаў на ўзнагароду імя прафесара Юльюша Бардаха. Першае месца атрымаў беларускі навуковец.

У Варшаве падвялі вынікі ўзнагароды імя прафесара Юльюша Бардаха. Уручэнне прэміі прайшло ў консульстве Літвы, дзе сабраліся навукоўцы з Беларусі, Літвы, Польшчы ды Украіны.

Прыняць удзел у конкурсе традыцыйна можа кожны, хто мае вышэйшую адукацыю. Для гэтага проста дастаткова было даслаць у камісію Інстытуту Вялікага княства Літоўскага магістарскую або доктарскую працу.
У тройку лепшых увайшлі працы польскага студэнта з Кракава Каміля Пецэля, які заняў трэцяе месца, студэнткі з Днепрапятроўску Святланы Зімніцкай, якой дасталося другое месца, і выкладчыка Гарадзенскага ўніверсытэту Сяргея Марозава. Ён атрымаў ад камісіі грашовую прэмію ў памеры тысячы злотых.

Удзельнікі, якія ўвайшлі ў тройку лепшых, атрымалі сертыфікаты, што дазваляюць прайсці практыку ў любым польскім універсітэце, маючы поўную матэрыяльную апеку ад вучэльні.

Ян Маліцкі, адзін з арганізатараў, адзначыў, што сёлета ўдзельнікаў конкурсу было не шмат, і выразіў надзею, што налета ў ім возьме ўдзел болей спецыялістаў. Ён дадаў, што ў 2018 годзе гэтае мерапрыемства плануюць правесці ў Вільні.

Кацярына Ерусалімская, «Белсат»