Стагнацыя прамысловасці паглыбляецца


Попыт падае, але МТЗ працягвае нарошчваць вытворчасць. З пачатку восені Беларусь штомесяц павялічвае выраб трактароў. Падзенне – гэткае ж, як і ў кастрычніку, але пра стабілізацыю гаворкі не ідзе.

Пакуль агульныя паказнікі беларускай вытворчасці выцягваюцца за кошт шэрагу субсідаваных дзяржаваю прамысловых флагманаў. Астатнія прадпрыемствы перажываюць цяжкое пахмелле пасля выбарчага рыўка на склад.