Справа Пцічкіна: сваякі мяркуюць, што арыштанта забілі ды знайшлі стрэлачніка


Сталічны суд Маскоўскага раёну вынес вердыкт у рэзананснай справе аб смерці Ігара Пцічкіна, арыштанта СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Фельчар Аляксандр Крылоў вінаваты і асуджаны на 3 гады калоніі-пасялення, гэтак званай «хіміі». Родныя загінулага маладзёна лічаць, што следства і суд проста знайшлі «стрэлачніка», а сапраўдныя забойцы не пакараныя.

Ігар Пцічкін памёр тры гады таму ў медычным аддзяленні ізалятару на Валадарскага, прабыўшы там некалькі дзён з трохмесячнага арышту за кіраванне аўтамабілем без правоў. Паводле асуджанага фельчара, 21-гадовы хлопец раней ужываў наркотыкі, у турме ў яго наступіў сіндром адмены, што і стала прычынай сардэчнай недастатковасці. Жанна Пцічкіна лічыць, што гэта было забойства. На целе Ігара знайшлі сляды жорсткіх пабояў, у тым ліку след тупога ўдару ў вобласці сэрца. На руках былі сляды не ад мяккіх рамянёў, пра якія казаў фельчар, а ад металічных кайданкаў. Ігара маглі катаваць гэтак званай «ластаўкай» – гэта калі рукі і ногі счапляюць за спінай на доўгія гадзіны.

Фота – TUT.BY