Аб'ектыў 15.09.2019 Спонсарам беларускага свята журавінаў (і журавоў) стаў Еўразвяз


Збор журавінаў на Палессі ў кастрычніку 2018-га. Ілюстратыўнае фота – Віктар Драчоў / ТАСС / Forum

Правядзенне экалагічнага свята «Журавы і журавіны» у Мёрах стала магчымае дзякуючы фінансаваму падтрыманню Еўрапейскага Звязу.

Верасень – час збіраць журавіны, а таксама пара традыцыйнага фестывалю ў Мёрах «Журавы і журавіны». Мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі паводле запасу гэтых ягадаў.

Што ж да журавоў, то гэтае месца – адзін з самых важных прыпынкаў на шляху восеньскай міграцыі, калі птушкі з Беларусі і з краінаў Скандынавіі ляцяць у Ізраіль, у Афрыку і краіны Міжземнамор’я, кажа Сямён Левы з грамадскага аб’яднання «Ахова птушак бацькаўшчыны».

Падчас фестывалю актывісты ладзяць назіранне за птушкамі ў міграцыі, ладзяцца адмысловыя экскурсіі на балота Ельню. Таксама на свята прыехалі гандляры – прадаюць журавіны ды іншыя дары мёрскага краю.

«Адзін з брэндаў Ельні яшчэ, прапаноўваю – верасовы мёд. У нас ён, як бы, не тое што не карыстаецца попытам. Шмат якія пчаляры не хочуць яго збіраць, бо цяжка яго адкачваць. У англічанаў лічыцца найлепшая машына «Роўлз-ройс» і яны параўнаюць верас з «Роўлз Ройсам», – распавядае пчаляр Аляксандр Крокас.

На фестывалі ладзіўся конкурс сярод падворкаў Мёршчыны, выступалі мясцовыя творчыя калектывы і музычны гурт з Латвіі.

Рэпартаж Яна Вярбіцкага глядзіце ў поўным выданні навінаў за 15 чэрвеня

Глядзі таксама
Каментары