ВІЧ б’е рэкорды ў Беларусі


Праблема, пра якую нельга маўчаць. Чума новага часу ВІЧ / СНІД ставіць рэкорды ў Беларусі. Ні размовы, ні інфармаванне, ні прафілактыка не даюць вынікаў. У чорных лідарах Гомельская вобласць, Менск і Менская вобласць. А для вірусу не мае значэння ні пол, ні ўзрост.

Сустрэчы, лекцыі, сацыяльныя білборды, акцыі ды нават свой прадстаўнік у ААН па тэме ВІЧ. Паслом добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі ў траўні стала тэлевядоўца Святлана Бароўская, якая адразу паабяцала, што паблема ВІЧ знікне.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/JnIW_BrQNmw”][/vc_column][/vc_row]